Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
“Зубр” правёў пікет у Барысаве
Сябры незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня "Зубр" правялі ў цэнтры Барысава несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць зьнікненьня ў Беларусі вядомых палітыкаў.

Зубраўцы пратэставалі таксама для маральнай падтрымкі свайго сябра Антона Цялежнікава, які зараз адбывае адміністрацыйны арышт у Менску за ўдзел у пікеце 5 сакавіка ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі.

''Зубры'' з плякатамі На грудзёх кожнага ўдзельніка пікету быў прышпілены плякат наступнага зьместу: "Барысаўцы! Антон Цялежнікаў другі тыдзень знаходзіцца за кратамі — толькі за тое, што ён жадаў ведаць, куды зьнікаюць людзі ў Беларусі".

Юнакі й дзяўчаты раздавалі мінакам, якіх цікавіла акцыя, спэцвыпуск "Нашай свабоды", прысьвечаны зьніклым палітыкам. Моладзь тлумачыла, што гэты дзень, сьвята Канстытуцыі, выбралі для акцыі невыпадкова — каб нагадаць пра бяспраўе ў Беларусі.

(Хлебанцэвіч: ) "Гэта дрэнна, такога ня мусіць быць. Сёньня сьвята, дзень Канстытуцыі, і наогул — зачэм? Чалавек выйшаў, выказаў сваю думку, і за гэтае меркаваньне яго схапілі", — зазначыў удзельнік пікету інвалід І-й групы Сяржук Хлебанцэвіч.

Праз 25 хвілінаў пасьля пачатку акцыі нарад міліцыі затрымаў двух пікетоўшчыкаў, Зьмітра Бародку ды Зьмітра Фядорчанку. У пастарунку ў іх запатрабавалі тлумачэньняў, але затрыманыя адмовіліся падпісваць дакумэнты. Пасьля гэтага спадароў Бародку ды Фядорчанку адпусьцілі.

Радыё СВАБОДА
Сайт управляется системой uCoz